Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Музейныя лекцыі

Лекцыя «Беларуская мультыплікацыя»

Выязная лекцыя "Беларуская мультыплікацыя» ставіць сваёй мэтай пазнаёміць навучэнцаў з вытокамі і сучасным станам беларускай мультыплікацыі. Падчас лекцыі ўвага надаецца аповяду аб першым мультыплікатары у свеце - Эмілю Рэйно, ідзе гаворка пра сучасных беларускіх аніматараў-мультыплікатараў. Інфармацыя тэкставага характару суправаджаецца паказам фрагментаў анімацыйных фільмаў вытворчасці студыі «Беларусьфільм». Дадзеная лекцыя разлічана для вучняў малодшай і сярэдняй школы (да 6 класа).

Лекцыя "Гісторыя прысмакаў"

Выязная лекцыя "Гісторыя прысмакаў" знаёміць вучняў з гісторыяй прысмакаў народаў свету. Падарожжа ў свет прысмакаў пачынаецца з Старажытнага Егіпта, пасля дзеці даведаюцца аб з'яўленні ўсходніх ласункаў, іх разнавіднасцях, асаблівасцях. Паралельна ідзе аповяд пра беларускіх вытворцаў, на прыкладзе фабрык "Чырвоны харчавік", "Камунарка". У ходзе лекцыі дэманструюцца ролікі аб працэсе вырабу карамелі і іншых прысмакаў. Данная лекцыя разлічана для вучняў малодшай і сярэдняй школы (да 5 класа).

Лекцыя "Вытокі нацыянальнага беларускага арнаменту і сімволікі"

Цяперашні перыяд гісторыі Беларусі характарызуецца адраджэннем цікавасці да вышыўкі і нацыянальных сымбаляў. Дадзеная лекцыя прызначаная распавесці аб адметнасці беларускага арнаменту, сімвалізме канкрэтных фігур і ўзораў (знакі кахання, Сонца, Зямлі, ўрадлівасці). У лекцыю інтэграваныя відэафрагменты аб выкарыстанні арнаменту ў вышыўцы, пра гісторыю нацыянальнага касцюма. Адлюстравана тэма сучаснага выкарыстання традыцыйных сымбаляў: у фатаздымкі, у моднай індустрыі. Дадзеная лекцыя разлічана на аўдыторыю старшакласнікаў (з 8 класа).

Лекцыя "Беларусь - самая-самая"

Лекцыя ўяўляе сабой падарожжа па тэрыторыі нашай краіны, віртуальны аповяд аб асобных гарадах, славутасцях, іншых знакавых месцах, якія пакінулі след у гісторыі, культуры і жыцці нашай Беларусі. Прыклады: самы старажытны горад Беларусі, самы малады горад, самае буйное возера і г.д). Лекцыя падыходзіць для вучняў 5-8 класаў.

Лекцыя "Таямніцы беларускай хаткі»

Лекцыя распавядае пра ўклад жыцця нашых продкаў. Слухачы даведаюцца пра ўбранне дома, пра правілы і абрады, звязаныя з будаўніцтвам дома, пазнаёмяцца з насельнікамі - духамі дома, напрыклад, з дамавіком. Лекцыя можа быць прачытана на 2 мовах: беларускай і рускай. Разлічана для вучняў малодшай школы.

Для правядзення музейных урокаў неабходна забяспечыць наяўнасць актавай залы з адпаведным абсталяваннем (праектар, гукавое абсталяванне з мікрафонам, кампутар). Кошт квітка для школьнікаў - 2 рублі. Без аплаты: настаўнікі, дзеці-інваліды, дзеці з АПФР.

Тэлефон для даведак: 327-46-11.