Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Штучныя каштоўныя камяні: ізумруды, александрыты, сапфіры

Тэхналогія вырошчвання ізумруда распрацавана НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўству. Колер камянёў: светла-зялёны, зялёны, цёмна-зялёны. Раствор-расплаўная тэхналогія дазваляе аптымізаваць колер вырашчанай сыравіны да запытаў спажыўцоў, а таксама набор дэфектаў, аналагічных прыроднаму камню з радовішчаў Калумбіі, Бразіліі, Замбіі і Расіі. Камяні маюць унікальныя аптычныя ўласцівасці, падобныя да характарыстык каштоўнага прыроднага камяня.