Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным сайце Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Актуальная інфармацыю аб цэнах і ўмовах наведвання музея знаходзіцца ў раздзеле "Наведванне"

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў краіны. Ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музея і з’яўляецца важным інфармацыйным, прэзентацыйным і камунікацыйным цэнтрам Беларусі.

Экспазіцыя музея адкрыта для наведвальнікаў са жніўня 2012 г. Яна ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь, і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. Збор музея складае каля 4 тыс. адзінак захоўвання, 800 з якіх прадстаўлены ў экспазіцыі.

Сталая экспазіцыя

Сталая экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з рознымі аспектамі жыцця сучаснай Беларусі: палітычным ладам, сацыяльна-эканамічным развіццём, навуковымі дасягненнямі, культурай і спортам.

Музейная скарбніца

Экспазіцыя музея складаецца з вялікай колькасці ўнікальных прадметаў, якія маюць выключнае гістарычнае значэнне для незалежнай Беларусі. У дадзенай рубрыцы вы зможаце пазнаёміцца з самымі каштоўнымі з іх!

Умовы наведвання

Наведванне экспазіцыі музея ажыццяўляецца індывідуальна і ў складзе арганізаваных груп па папярэднім запісе. З падрабязнасцямі ўмоў наведвання знаёмцеся ў дадзенай рубрыцы.