Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Экскурсіі

У музеі праводзіцца аглядная экскурсія па сталай экспазіцыі.

Уводная зала. Гісторыка-культурная спадчына Беларусі (макеты архітэктурных помнікаў, пабудаваных ці рэканструяваных у перыяд незалежнасці краіны). Гербы беларускіх гарадоў. Статыстычныя дадзеныя аб краіне.

Асноўная экспазіцыя. 1 зала. Дзяржаўны лад Беларусі. Станаўленне сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў дакументах і відэаматэрыялах. Прэзідэнцкія сімвалы. Эталоны дзяржаўнага герба, гімна і флага. Героі Беларусі і дзяржаўныя ўзнагароды. Банкноты і манеты Нацыянальнага банка Рэспублілікі Беларусь. Нацыянальная бяспека краіны.

2 зала. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі. Дзейнасць нацыянальная акадэміі навук Беларусі. Хімічная і нафтахімічная прамысловасці. Машынабудаванне. Асноўныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы. Найноўшыя распрацоўкі ў медыцыне.

3 зала. Культура і спорт у рэспубліцы на сучасным этапе ( узнагароды дзеячаў культуры і мастацтваў, макеты культурных і спартыўных аб’ектаў, алімпійскія ўзнагароды беларускіх спартоўцаў).

4 зала. Этна-канфесійнае палажэнне Беларусі. Становішча краіны на міжнароднай арэне ў дакументах і матэрыялах. Падарункі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь ад замежных дэлегацый.

5 зала. Канферэнц-зала (прызначана для перагавораў замежных дэлегацый, часовых выстаў, інтэрактыўных і патрыятычных мерапрыемстваў).

У кожнай экскурсіі выкарыстоўваеца дыферэнцыйны падыход у залежнасці ад складу групы наведвальнікаў.

Пры наяўнасці пэўнай выставы ў экскурсію ўваходзіць і яе агляд.

Экскурсіі па экспазіцыі праводзяцца толькі навуковымі супрацоўнікамі музея.