Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь"

11 сакавіка 2024 года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае работу часовы выставачны праект, прымеркаваны да 30-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

2022 год быў знакавы для нашай краіны: 27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. За прыняцце рашэння па вынесеным на рэферэндум пытанні прагаласавала 82,86 працэнта грамадзян, гэта значыць большасць грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы.Да ліку галоўных прынцыпаў, якія пранізваюць нормы Канстытуцыі, трэба аднесці: вяршэнства права, гарантыю і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна, дэмакратычны парадак фарміравання органаў улады.Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе гістарычны досвед станаўлення беларускай дзяржаўнасці.Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.

Выставачны праект, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адлюстроўвае храналогію станаўлення канстытуцыйных асноў у Беларусі, расказвае аб ходзе падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі 1994 года, унясенні ў яе змяненняў і дапаўненняў у сувязі з палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі рэаліямі, якія імкліва змяняюцца.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены арыгінальныя экзэмпляры Канстытуцый Рэспублікі Беларусь розных гадоў, прадстаўленыя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, друкаваныя выданні са збору Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.Выстаўка падрабязна раскрые асноўныя палажэнні дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе ролю і месца ў сістэме дзяржаўнага ладу краіны.

Тэрмін дзеяння выставачнага праекта: 11.03 – 12.04.2024

Выставу можна наведаць з панядзелка па суботу,з 10 да 17:30 (субота да 17:00).

Пры сабе неабходна мець пашпарт.

Дзецям да 11 гадоў (уключна), дакументы не патрэбны.