Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Пра музей

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў краіны. Ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца важным інфармацыйным, прэзентацыйным і камунікацыйным цэнтрам краіны.

Экспазіцыя музея адкрыта для наведвальнікаў са жніўня 2012 г. Яна ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны.