Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці створаны ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 28 лютага 2010 г. як філіял дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”. Урачыстае адкрыццё музея з удзелам Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі адбылося 22 чэрвеня 2012 г. Для наведвальнікаў музей быў адчынены ў жніўні 2012 г.
Навуковая канцэпцыя экспазіцыі распрацавана вядучымі спецыялістамі з ліку супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У якасці цэнтральнай ідэі канцэпцыі вызначана прызнанне нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа і суверэнітэта беларускай дзяржавы.
Галоўная мэта экспазіцыі і музея ў цэлым адпавядае словам з Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь 23 красавіка 2009 года: “… стварыць прывабны вобраз краіны, якая імкліва рухаецца наперад у складаным, зменлівым свеце, краіны, якая намаганнямі народа без хваляванняў і сацыяльнага хаоса за адносна невялікі перыяд часу пабудавала незалежную дзяржаву – Рэспубліку Беларусь, якую паважаюць і з якой лічацца ў свеце, краіны, у якой няма антаганістычных супярэчнасцяў у дзяржаўным, эканамічным і духоўным жыцці, а гэта, у сваю чаргу, стварае неабходную аснову для далейшага і ўпэўненага руху наперад”.
панядзелак - пятніца: з 10.00 да 18.00
Уваход для наведвальнікаў: з 10.00 да 17.30
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
субота: з 10.00 да 17.00
Уваход для наведвальнікаў: з 10.00 да 16.30
Каса працуе: з 10.00 да 16.30
Выходны дзень – нядзеля
Для дарослых:
Агляд сталай экспазіцыі – 6 бел.руб.
Экскурсія – 8 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд сталай экспазіцыі – 4 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 8 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд сталай экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 8 бел.руб.
вул. К. Маркса, 38, пад'езд №4, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
вул. К. Маркса, 38, пад'езд №4, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 2340152
+375 17 3220697