Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Крагі знакамітага беларускага хакеіста Руслана Салея

Нарадзіўся ён у Мінску. У Нацыянальнай зборнай Беларусі гуляў з 1993 г. У якасці абаронцы Р. Салей правёў 917 матчаў у рэгулярных чэмпіянатах Нацыянальнай хакейнай лігі за "Анахайм Майці Дакс", "Флорыду Пантэрс", "Каларада Эвеланш" і "Дэтройт Рэд Уінгз" (яшчэ 62 паядынка ў плэй-оф). Ён удзельнік трох Алімпійскіх гульняў, фіналіст Кубка Стэнлі (2003 г.), трохкратны чэмпіён Беларусі (1993, 1994 і 1995 гг.), а таксама ён быў двойчы прызнаны лепшым хакеістам РБ (2003 і 2004 гг). Руслан Салей трагічна загінуў у авіякатастрофе ў 2011 годзе.