Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ордэн Францыска Скарыны

Ордэн Францыска Скарыны прызначаны для ўзнагароджвання грамадзян за заслугі перад дзяржавай у вобласці культуры і не мае аналагаў у савецкай узнагароднай сістэме. Першым кавалерам ордэна стаў беларускі мастак-жывапісец Міхаіл Савіцкі. У 1997 годзе быў падпісаны Указ Прэзідэнта РБ аб узнагароджанні М.А. Савіцкага ордэнам Францыска Скарыны за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё выяўленчага мастацтва і актыўную грамадскую дзейнасць.