Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мерапрыемствы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь да 70-годдзя Вялікай перамогі

  • 27.03.2015

З нагоды святкавання 70-годдзя Вялікай перамогі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь плануе правядзенне тэматычных мерапрыемстваў. Сярод іх выставы "Уперад, да Перамогі!", "Жанчыны Перамогі", "Ленінградская блакада Б.Кудаярава" (сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі г. Санкт-Пецярбурга), фотавыстава ваеннага карэспандэнта А. Дзітлава "Шляхамі вайны". У Савеце Рэспублікі пройдзе выстава плакату часоў Вялікай Айчыннай вайны са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў філіялах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У філіяле "Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці" пройдзе выстава "Мемарыялізацыя мясцін, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны", у "Музеі гісторыі беларускага кіно" – другі цыкл тэматычных лекцый "Праўда вайны: літаратура і кіно" і тэматычны кінавечар "Песні вайны і Перамогі", у "Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры" – выстаўка дзіцячай творчасці на ваенную тэматыку і канцэрт "Для вас, ветэраны!".