Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Канферэнцыя "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы"

  • 11.11.2022
11 лістапада 2022 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы". Пасяджэнне адной з секцый, прысвечанай 10-годдзю з дня адкрыцця Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, прайшло ў сценах нашага філіяла. У межах секцыі былі заслуханы даклады прысутных удзельнікаў, а пасля - праведзена аглядная экскурсія па музеі.