Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень бацькі

  • 14.10.2022

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня бацькоўскай любові, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці падрыхтаваў выставачны праект, прысвечаны новаму святу ў нашай краіне – Дню бацькі, якое з гэтага года будзе адзначацца 21 кастрычніка.

У Беларусі вялікая ўвага надаецца ўмацаванню інстытута сям’і і сацыяльнай падтрымцы. Захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей – важная частка сямейнай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай. Дзень бацькі закліканы паказаць важнасць мужчыны ў выхаванні дзяцей. У той час як мама дае дзіцяці пяшчоту, ласку, любоў і цяпло, тата забяспечвае абарону і ўпэўненасць, дапамагае вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі жыццёвымі парадамі.

На часовай экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з вядомымі беларускімі навукоўцамі, пісьменнікамі, мастакамі і палітычнымі дзеячамі ў коле сям’і. Таксама на выставе можна пазнаёміцца з кнігамі айчынных і замежных аўтараў, якія раскрываюць вобраз бацькоўства, кнігі, ў якіх дзеці вядомых людзей распавядаюць пра сваіх знакамітых бацькоў. Асаблівая ўвага нададзена бацькам-героям перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

Тэрмін працы выставачнага праекта: 14.10 – 31.10.2022

Выставу можна наведаць з панядзелка па суботу,

з 10 да 17:30 (субота да 17: 00).

Пры сабе неабходна мець пашпарт.

Дзецям да 11 гадоў (уключна), дакументы не патрэбныя.