Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Конкурс “Сімвалы маёй краіны”

  • 14.02.2020

 У гонар 25-годдзя зацвярджэння Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – будзе праводзіцца Адкрыты конкурс творчых работ “Сімвалы маёй краіны”. Мэта конкурсу: паказаць у творчых работах дзяржаўныя сімвалы як неад'емны атрыбут суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Конкурс пройдзе ў два этапы. Прыём, апрацоўка і адбор творчых работ будзе ажыццяўляцца з 3 лютага па 13 красавіка 2020 года. Фінальны этап (вызначэнне пераможцаў і лаўрэатаў) пройдзе з 14 красавіка па 5 мая 2020 года.

Арганізатарамі дадзенага праекта выступаюць філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь“Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці” і Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Белая Русь”. Інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу з'яўляюцца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом “Звязда”, Выдавецкі дом “Беларусь сёння”.

На конкурс прымаюцца творчыя работы, якія адлюстроўваюць Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: Дзяржаўны Герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Работы могуць быць выкананы ў розных тэхніках: жывапіс і графіка, роспіс па шкле, саломапластыка, вышыўка і інш.

Работы ўдзельнікаў адкрытага конкурсу “Сімвалы маёй краіны” будзе ацэньваць прафесійнае журы.

Пасля падвядзення вынікаў конкурсу “Сімвалы маёй краіны” у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пры ўдзеле высокіх гасцей – кіраўнікоў устаноў культуры і адукацыі, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў СМІ – пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў.

Стваральнікі лепшых работ адкрытага конкурсу “Сімвалы маёй краіны” будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Творчыя работы, якія перамаглі ў конкурсе, прымуць удзел у часовай экспазіцыі, арганізаванай у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў гонар 25-годдзя зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Плажэнне можна спампаваць па спасылцы

 Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 38, 4пад'езд

Тэлефон для даведак:8 (017) 327 46 11