Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Гісторыя і сучаснасць беларускага хакея"

З 21 кастрычніка 2014 г. да 1 лютага 2015 г. у музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці праходзіць выстава, прысвечаная хакею у РБ.

У сувязі з правядзеннем у г. Мінску 78-га Чэмпіяната свету по хакею з шайбай 2014., актуальным з’яўляецца асвятленне шляху, які прайшла Нацыянальная зборная Беларусі (і ўвесь беларускі хакей) з моманту свайго заснавання ў 1992 г. па сённяшні дзень. За гэты час хакейная зборная мела поспех як на чэмпіянатах свету, так і на Алімпіядах. У 2002 г. на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк Сіці нашыя хакеісты сталі 4 у свеце, а на рыжскім чэмпіянаце 2006 г. здолелі заваяваць шостае месца. На родным чэмпіянаце 2014 г. Нацыянальная зборная Беларусі заняла 7 месца, што таксама можна лічыць добрым дасягненнем. Нельга не адзначыць, што мінскі чэмпіянат па адзнаках сусветнай супольнасці прайшоў на самым высокім міжнародным узроўні, а таксама стаў рэкордным па шматлікіх якасных і колькасных характарыстыках.

Такім чынам, мэтай дадзенай выставы з’яўляецца ўсебаковае асвятленне гісторыі Нацыянальнай зборнай Беларусі па хакею з 1992 г. па сённяшні дзень, развіццё клубнага хакею, а таксама такой грандыёзнай падзеі, як Чэмпіянат свету-2014 г. у г. Мінску, які з’яўляецца лагічным вынікам унёску беларускага хакея ў сусветны спартыўны летапіс. Выстава разлічана на шырокую ўзроставую аўдыторыю як грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і замежных гасцей.

Аснову выставы складаюць прадметы са сховішча Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, асабістыя рэчы знакамітых беларускіх хакеістаў, матэрыялы з Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, клубаў "Дынама-Мінск" і "Юнасць", а таксама фатаграфіі з архіву Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Экспазіцыя складаецца з дзвюх асноўных частак: фотавыставы і прадметнага раду.

Выставу можна наведаць па агульным квітку