Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фондавы збор

У сховішчы Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці сабрана і навукова апрацавана каля 4 тыс. адзінак захоўвання, 800 з якіх прадстаўлены ў экспазіцыі. Прадметную частку дапаўняюць інфармацыйныя рэсурсы, якія падаюцца з дапамогай сучасных мультымедыйных тэхналогій і налічваюць 1609 тэкстаў і 674 фільма.